Леанід Судаленка: Улады проста далі прафсаюзу РЭП дубінай па галаве

Беларуская ўлада не можа жыць без палітвязняў, лічыць праваабаронца Леанід Судаленка. І дадае, што выключаю жорсткае пакаранне Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.

Леанід Судаленка

У Следчым камітэце ўдакладнілі акалічнасці абвінавачання ў дачыненні да старшыні прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара арганізацыі Ігара Комліка.

“Для мяне відавочна адно — у “справе прафсаюзаў” няма прававых момантаў, таму што яна з самага пачатку была палітычнай”, — распавёў сайту palitviazni.info прававы інспектар прафсаюза РЭП у Гомельскай вобласці Леанід Судаленка.

Па інфармацыі Следчага камітэта, Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік мелі рахунак у Літве, у 2011 годзе ад нерэзідэнтаў Беларусі на яго паступалі грошы ў замежнай валюце агульным памерам 140 тысяч еўра.

Паводле разліку Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю, сума нявыплачаных падаткаў склала 22 867,1 рубля.

Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку пагражае абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў з магчымай канфіскацыяй маёмасці.

Леанід Судаленка. Фота spring96.org

— Для мяне відавочна адно — у “справе прафсаюзаў” няма прававых момантаў, таму што яна з самага пачатку была палітычнай, — кажа прававы інспектар прафсаюза РЭП у Гомельскай вобласці Леанід Судаленка. — І, паколькі справа была распачата ў дачыненні да лідараў прафсаюза па палітычных матывах, то палітыкі яе і будуць вырашаць. Нават калі Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка жорстка пакараюць, то да прэзідэнцкіх выбараў яны ўжо не будуць знаходзіцца за кратамі. Калі Фядыніча і Комліка кінуць за краты, то іх адназначна прызнаюць палітвязнямі, і гэта пастаянна будзе ўзгадвацца на ўсіх перамовах прадстаўнікоў беларускай улады з еўрачыноўнікамі.

Калі б быў такі пераслед прафсаюзных актывістаў у якой-небудзь еўрапейскай краіне, то ў абарону б узняліся ўсе міжнародныя прафсаюзы. Хаця, натуральна, і ў нашым выпадку будзе рэакцыя міжнародных структур.

— Аднак беларускія ўлады спасылаюцца на парушэнне закона, а не на палітычны пераслед…

— У якасці доказаў яны прадстаўляюць факты нясплаты падаткаў у 2011 годзе. Калі следчыя мелі такую фактуру, дзе яны былі сем гадоў таму? Чаму толькі зараз, калі прафсаюз РЭП эфектыўна папрацаваў у мінулым годзе супраць дэкрэта аб “дармаедах”, да арганізацыі з’явіліся пытанні?

Улады проста далі прафсаюзу РЭП дубінай па галаве. Але, паўтаруся, што тыя матэрыялы, якія ёсць у следства, былі і ў 2011 годзе. Дык чаму сем год ім не давалі ходу?

— Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку пагражае абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў з магчымай канфіскацыяй маёмасці…

— Я не выключаю жорсткае пакаранне. Відаць, беларуская ўлада не можа жыць без палітвязняў.

palitviazni.info


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-05-16 12:46:11
Як я разумею, ўлада ведае, што робіць: НЕЗАЛЕЖНЫ прафсаюз незалежна карміўся з-за мяжы і таму за гэтыя замежныя тугрыкі будзе мець адказ перад Законам. У 2011? Не мае значэння. Сам факт Захад + РЭП = Дружба Навеки відавочны. А гэта ўжо палітыка, а не справа прафесійнага саюзу. А калі палітыка, то бок калі ўсунулі нос не ў сваю справу - получите и распишитесь. По полной.

(1) Нагадаю, што я пісаў пра РЭП у папярэдняй тэме два дні таму, а менавіта: "Сама назва НЕЗАЛЕЖНЫ ПРАФСАЮЗ нонсэнс. Слова прафсаюз пакуль што жыве на Беларусі ў тым жа савецкім сэнсе слова, хаця мы ўжо незалежныя (як тая назва прафсаюза) і вакол нас капіталізм, які не прадугледжвае існаванне такой рэчы як НЕЗАЛЕЖНЫ прафсаюз у сістэме сваіх эканамічных адносінаў."
(2) Як гэта не дзіўна ці як гэта не смутна, але ўсё, што так ці інакш датычыцца ідэалагічна бел-чырвона-белага, не можа існаваць без дапамогі Захаду. А гэта азначае, што праўда на баку ўлады.
  • Святлана Софіна
  • 2018-05-16 13:40:48
А як абараніць інакш працоны люд, калі грамадства ў аблозе?
Каментар выдалены
  • Anatol Starkou
  • 2018-05-16 17:17:22
Святлана Софіна: "А як абараніць інакш працоны люд, калі грамадства ў аблозе?"

Сам я не местный. У АБЛОЗЕ - гэта в осаде / блокаде по-намему по-кремлевски? Так? Калі так то выйсце ёсць і не адно.
(1) Самае галоўнае - выкл інтэрнэт і не чытаць ніводнага так зв незалежнага СМІ і аблога скончыцца праз хвіліну.
(2) Ніколі не сунуць нос у палітыку, бо палітыка крыху адрозніваецца ад радыё і лямпачкі Ільіча, а таму не справа чальцоў прафсаюза РЭП.

Каментаваць