Судовыя выканаўцы арыштавалі маёмасць блогера Пятрухіна

У Брэсце 19 жніўня судовыя выканаўцы арыштавалі маёмасць вядомага блогера Сяргея Пятрухіна, піша Еўрарадыё са спасылкай на праваабарончы сайт "Вясна".
Сяргей Пятрухін / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

Сяргей Пятрухін / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

Найбольш дарагой маёмасцю судовыя выканаўцы палічылі пралку "Самсунг" 2007 года выпуску — 100 рублёў. Васямнаццацігадовы прынтар ягонага сябра А.Кабанава яны ацанілі ў 50 рублёў, няспраўную мікрахвалёвую печку LG 2008 года — у 10 рублёў. Камп'ютарны манітор быў ацэнены ў 5 рублёў. Агулам былі чатыры лоты на 165 рублёў.

Сёлета 18 красавіка суд Ленінскага раёна прызнаў Сяргея Пятрухіна вінаватым у публічным паклёпе і абразе міліцыянтаў. Яго аштрафавалі на 9180 рублёў (360 базавых велічыняў). Таксама блогер абавязаны кампенсаваць маральную шкоду пацярпелым супрацоўнікам міліцыі (агулам 7500 рублёў) і выдаткі на адваката.

За ўхіленне ад выплаты штрафу пагражае крымінальная адказнасць.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!