Суды за падтрымку Эдуарда Пальчыса: 130 базавых

Сёння ў Мінску праходзяць суды над удзельнікамі акцый салідарнасці з блогерам Эдуардам Пальчысам, крымінальная справа якога разглядалася ў Мінскім гарадскім судзе з 14 па 25 кастрычніка.

Супрацоўнік міліцыі складае пратаколы на ўдзельнікаў акцыі ў падтрымку Э. Пальчыса.

Супрацоўнік міліцыі складае пратаколы на ўдзельнікаў акцыі ў падтрымку Э. Пальчыса.


У судзе Маскоўскага раёна разглядаліся адміністрацыйныя справы Алеся Макаева і Віктара Кулака, у судзе Першамайскага раёна — актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова.

Суддзя Святлана Чараповіч прызначыла Леаніду Кулакову пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 50 базавых велічынь. Актывіст настойваў на арышце, паколькі не мае сродкаў на аплату штрафу.

Алеся Макаева пакаралі штрафам у памеры 50 базавых велічынь, а Віктару Кулаку суддзя Віктар Казак вынес пастанову аб пакаранні штрафам у памеры 30 базавых.

У розныя дні пад час працэсу каля суда праводзілі акцыі салідарнасці з Эдуардам Пальчысам дзесяткі грамадскіх дзеячоў, палітыкаў, актывістаў. Сярод іх — Павал Севярынец, Зміцер Дашкевіч, Алесь Макаеў, Наталля Басалыга, Леанід Кулакоў, Вольга Нікалайчык, Дзяніс Садоўскі, Максім Вінярскі, Максім Кулак, Яўген Афнагель, Арцём Бабоўнікаў, Яўген Бычкоўскі, Павел Пракаповіч, Уладзімер Яроменак, Вольга Маёрава, Антось Жылка, Сяргей Пальчэўскі, Мікалай Дземідзенка, Юля Фралова ды іншыя.

На ўсіх іх супрацоўнікі міліцыі склалі пратаколы правапарушэння па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).


Паводле spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!