Судзяць блогера Пятрухіна: у зале поўна міліцыі, правабаронцаў выдалілі

У судзе Ленінскага раёна Берасця 9 красавіка праходзіць разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да вядомага брэсцкага блогера Сяргея Пятрухіна. 
Сяргей Пятрухін перад судом. Фота: ПЦ "Вясна"

Сяргей Пятрухін перад судом. Фота: ПЦ "Вясна"

«Вясна» сёння будзе весці наўпроставы рэпартаж з судовай залі.

Пастанову аб прад’яўленні абвінавачвання Пятрухіну па ч. 2 арт. 188 (“Паклёп”) і ч.2 арт. 189(“Абраза”) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь вынес 1 красавіка Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэту (СК).

Праваабаронцы перадаюць, што ў судовай залі пераважна знаходзяцца супрацоўнікі міліцыі і ўчастковыя Ленінскага РАУС Берасця. Суддзя Аляксандр Семянчук запрасіў амапаўцаў, каб тыя вывелі з залі ўсіх, каму не хапіла месца.

З залі вывелі ўсіх, каму не хапіла месца, у тым ліку праваабаронцаў "Вясны" Алеся Бяляцкага і Валянціна Стэфановіча, якія прыехалі ў Берасце весці маніторынг судовага працэсу. Не патрапіў на судовы працэс і берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін. Наогул, у залю не смог папасці ні адзін чалавек з групы падтрымкі Пятрухіна.

Загадзя ў суд зайшлі супрацоўнікі міліцыі, каб заняць усе вольныя месцы. Зараз пададзеная скарга на імя старшыні суда аб тым, што ягоныя дзеянні не спрыяюць адкрытасці судовага працэсу і аб прадстаўленні большага памяшкання, каб забяспечыць доступ на працэс усіх жадаючых.

Сяргей Пятрухін заявіў хадайніцтва аб далучэнні заявы праваабарончай супольнасць да матэрыялаў справы. Пракурор не супраць.
Наступнае хадайніцтва аб прадастаўленні канцэртнай залы або круглага стала ў выканкаме. Пракурор запярэчыў і сказаў, што прадастаўленая максімальна вялікая заля ў судзе Ленінскага раёна.

Суд адхіляе хадайніцтва.

Па справе праходзяць чатыры пацярпелыя, усе супрацоўнікі міліцыі.

Суддзя зачытвае: "Размясціў відэа-ролік у Ютюбе, які ўтрымлівае загадзя ілжывыя разважанні. Гучыць фраза: "Гэта Ігнацюк, ён небяспечны, ён зьбіў ... "

У зале знаходзіцца каля 45 супрацоўнікаў міліцыі, уключаючы пацярпелых. Яны пераглядаюцца адзін з адным і ўсміхаюцца

Пятрухін катэгарычна не прызнае абвінавачванне.

Суддзя прыступіў да вывучэння матэрыялаў справы. Ўсяго ў справе 5 тамоў.


Паводле spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: