«Сумленныя людзі» далі справаздачу, колькі атрымалі дапамогі і на што яе патрацілі

Ініцыятыва «Сумленныя людзі» адсправаздачылася пра атрыманыя сродкі і мэтавыя ўкладанні. На сайце праекта падрабязна расказваецца, куды пайшлі сродкі, пералічаныя ахвярадаўцамі і неабыякавымі людзьмі.


Удакладняецца, што для эфэктыўнай дзейнасці каманды патрабуецца больш за 32 тысячы еўра штомесяц, перадае Радыё Свабода.


Структура расходаў:

  • Фінансаванне каманды ў эміграцыі — 26 450 еўра
  • Выдаткі на медыя-падтрымку — 5 000 еўра
  • Тэхнічная інфраструктура — 925 еўра.

Да верасня ініцыятары кампаніі жылі за ўласныя сродкі, збор грошай стартаваў у жніўні, калі стала зразумела, што дзейнасць супольнасці не завершыцца пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Цяпер у камандзе 23 чалавекі.


Агулам сабрана 183 978 еўра праз розныя платформы:

  • PayPal (€ 51 166)
  • Уласныя сродкі заснавальнікаў (€ 43 200)
  • Facebook (€ 40 461)
  • Праект «Хуткая ўзаемадапамога» (€ 39 400)
  • Банкаўскія пераводы (€ 9 751)


Выдаткі на дзейнасць ад 1 чэрвеня да 30 лістапада:

  • Утрыманне каманды з 23 чалавек (841 еўра/месяц/чалавек) — € 58 044
  • Дапамога затрыманым актывістам ініцыятывы і іх сем’ям — € 39 400
  • Прасоўванне інфармацыйных матэрыялаў — € 71 646
  • Тэхнічная інфраструктура і абсталяванне — € 3 780
  • Рэшта на будучы перыяд — € 11 108.


Цяпер ініцыятыва працуе ў наступных напрамках:

  • Цэнтр дапамогі страйкоўцам
  • Хуткая ўзаемадапамога
  • Сумленны універсітэт
  • Справы аб фальсыфікацыі выбараў
  • Дыялог з народам
  • Праект «Перамен»
  • Выяўленьне саўдзельнікаў злачынстваў.

«Сумленныя людзі» — каманда беларусаў, якая пачала фармавацца яшчэ на старце выбарчай кампаніі і працавала на валянцёрскіх пачатках.

Частка людзей праз пагрозу затрымання была вымушаная пакінуць краіну. Але некаторыя застаюцца ў Беларусі і працягваюць дзейнасць, акрамя асноўнай працы.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: