«Сумленныя людзі» запусцілі чат-бот для чыноўнікаў

Яго мэта — дапамагчы супрацоўнікам органаў дзяржаўнага кіравання выказаць сваю падтрымку народным патрабаванням.
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

"У органах дзяржаўнага кіравання працуюць больш за 100 тысяч чалавек. Менавіта ў вашых руках магчымасць спынення крызісу, які паўстаў з-за фальсіфікацыі выбараў прэзідэнта і гвалту з боку сілавых органаў", — заклікаюць стваральнікі бота.

Чат-бот @honest_dialog_bot працуе ў  Telegram і Viber. Пры жаданні карыстальнік можа захаваць ананімнасць.
Пасля запуску бота карыстальніку прапануюць прайсці апытанні, ці падтрымлівае ён народныя патрабаванні.

Падрабязнасці на сайце dialog.honest-people.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: