Супольная малітва ў Курапатах (фота)

У Курапатах адбылася міжканфесійная малітва пад кіраўніцтвам праваслаўнага святара Адрыяна Латушкі.

У малебне ўдзельнічалі пераважным чынам святары-удзельнікі міжнароднай канферэнцыі "Цэрквы і мясцовыя супольнасці перад абліччам сацыяльных выклікаў", якая зараз праходзіць у Мінску, а таксама невялікая колькасць мясцовых прыхаджанаў.

Па словах Адрыяна Латушкі, праваслаўная царква заўсёды памятае і шануе памяць пра бязвінна загінулых пакутнікаў. Святар засмучаны нядаўнім фактам крыжалому. Зараз праваслаўная царква, паводле яго слоў, збірае і аналізуе інфармацыю па Курапатах, каб выпрацаваць агульную афіцыйную пазіцыю праваслаўнай царквы.

Напрыканцы ўдзельнікі малебна ўсклалі кветкі і знічы да памятнага камяня на Галгофе.



Фота аўтара

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!