Супраць гомельскай мастачкі пачалі крымінальную справу

Гомельскую мастачку Марыю Тульжанкову 15 кастрычніка пакаралі 15-дзённым арыштам за нібыта ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, паведамляе «Радыё Рацыя».

Фота: nv-online.info


22 кастрычніка ад яе сяброў стала вядома, што супраць Марыі распачалі крымінальную справу аб «масавых беспарадках».

Сёння з мастачкай, якая цяпер у ізалятары часовага ўтрымання, праводзяць следчыя дзеянні. Для гэтага ў ізалятар выклікалі адваката. Пакуль невядома, якія менавіта дзеянні мастачкі падпалі пад крымінальны артыкул.

Апошнія гады Марыя Тульжанкова вучылася ва Уроцлаве (Польшча). Выкладчыкі і студэнты польскай ВНУ выказвалі пратэст супраць 15-дзённага арышту былой студэнткі. 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: