Супраць мужа выдаўца незалежнага сайта «Бінокль» Дар'і Гарашчанка пачатая крымінальная справа.

Супраць Паўла Гарашчанкі — мужа выдаўца брэсцкага незалежнага сайта «Бінокль» Дар'і Гарашчанка — пачатая крымінальная справа. Павел затрыманы на 72 гадзіны.


«Сёння ў іх дома і ў офісе фірмы мужа быў ператрус. Падрабязнасцей і вынікаў пакуль няма, муж пабываў на допыце і цяпер затрыманы»,распавяла «Еўрарадыё» галоўная рэдактарка «Бінокля» Ксенія Пятровіч.

26 студзеня да «Бінокля» прыйшлі супрацоўнікі ДФР. Былі праведзеныя «агляды» ў межах праверкі. Па выніках былі канфіскаваныя дакументы, пячаткі, кампутары, смартфоны, флэшкі, нататнік. На падставе матэрыялаў праверкі следчыя вырашалі, ці ёсць падставы для завядзення крымінальнай справы. Ну і вось, вырашылі, што ёсць.

Сайт і тг-канал «Бінокля» не абнаўляюцца з канца студзеня — у рэдакцыі няма тэхнічнай магчымасці гэта рабіць.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: