Супраць пратэстоўцаў у Беларусі завялі больш за 3 тысячы крымінальных спраў

Генпракуратура Беларусі агучыла статыстыку па «пратэсных» крымінальных справах.

Намеснік генпракурора Генадзь Дыско заявіў, што на дадзены момант ужо зарэгістравана больш за 3 тысячы злачынстваў, звязаных з арганізацыяй і правядзеннем незаконных масавых мерапрыемстваў і акцый пратэсту, паведамляе belmarket.by.

«За мінулы перыяд зарэгістравана больш за 3 тысячы злачынстваў, звязаных з арганізацыяй і правядзеннем незаконных масавых мерапрыемстваў і акцый пратэсту. З іх выяўлена звыш 750 фактаў апаганьвання будынкаў і псавання маёмасці, каля 600 абраз прадстаўнікоў улады, больш за 300 выпадкаў гвалту або пагрозы прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі», — цытуе Дыско Telegram-канал Генпракуратуры.

Дыско дадаў, што праваахоўная сістэма краіны ў мінулым годзе сутыкнулася з вялікім лікам «грамадска небяспечных дзеянняў, накіраваных на разбурэнне правапарадку і беларускай дзяржаўнасці».

Нагадаем, 5 сакавіка Следчы камітэт заявіў, што са жніўня 2020 года было распачата 2407 крымінальных спраў экстрэмісцкай накіраванасці. У гэтую колькасць уключаны ўсе «палітычныя» справы: ад надпісаў на будынках да прымянення гвалту ў дачыненні да праваахоўнікаў.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: