Супраць пратэстоўцаў зноў ужывалі гумавыя кулі. Ёсць паранены (фота)

25 кастрычніка ў Мінску супраць пратэстоўцаў ужываліся святлашумавыя гранаты і гумавыя кулі

«Новая газета» апублікавала здымак мужчыны, у якога сілавікі нядаўна стрэлілі гумавай куляй.

Міліцыя абгрунтавала прымяненне спецсродкаў тым, што дэманстранты нібыта «спрабавалі нападаць на сілавікоў».

«Еўрарадыё» апублікавала відэа разгону пратэстоўцаў.

Пра колькасць параненых пакуль цяжка казаць, аднак на Арлоўскай, дзе адбыўся сілавы разгон мітынга, працавала блізу 10 брыгадаў хуткай дапамогі. Пацярпелых вязуць таксама ў БХМП і ў 6-ю лякарню, паведамляе «Еўрарадыё» ў сваім тэлеграм-канале.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: