Супрацоўнік мінскага АМАПа знайшоўся ў «амерыканцы»: яго затрымалі па артыкуле «Акт тэрарызму»

У СІЗА КДБ, які ў народзе называюць «амерыканкай», знайшоўся былы інспектар аддзела спецыяльнай падрыхтоўкі Мінскага АМАПа Эдуард Пястрак, паведамляе «Наша Ніва».

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», Эдуарда Пестрака абвінавачваюць па артыкуле «Акт тэрарызму», па якім летам былі масавыя затрыманні.

Маці і жонка Эдуарда адмовіліся размаўляць з журналістамі, інфармацыю гэтую не пацвердзілі, але і па сутнасці нічога не сказалі.

У сацыяльных сетках мужчына не быў як мінімум з 12 жніўня.

Эдуард Пястрак нарадзіўся ў 1983 годзе. У мінскай міліцыі служыў з 2007-га.

Службу пачынаў у Дэпартаменце аховы, з 2009-га — у АМАПе, спачатку кіроўцам, потым начальнікам аддзялення, потым — інспектарам па прафесійнай падрыхтоўцы.

Сэнс работы Пестрака заключаўся ў баявой падрыхтоўцы супрацоўнікаў — сам ён дасведчаны ўдарнік, займаўся рукапашным боем, кікбоксінгам, ММА.

Паводле крыніц «Нашай Нівы», затрыманне адбылося на момант службы і ў затрыманні бралі ўдзел яго вучні. Мужчыну звольнілі мінулай датай.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: