Супрацоўнік МНС пра вайну са сцягамі

Супрацоўнік пажарнай часткі №26 г. Мінска Ілля Мажэўскі звярнуўся да беларусаў і патлумачыў, хто насамрэч здымае бел-чырвона-белыя сцягі.

  У звароце пажарны выказаў салідарнасць з работнікамі МНС, звольненымі па палітычных матывах, а таксама з ратавальніками ОСВОД, затрыманымі за іх прафесіянальную дзейнасць. 

Ілля Мажэўскі кажа пра свае шкадаванне, што кіраўніцтва МНС актыўна ўдзельнічае ў спробах падзяліць наша грамадства: па колеру сцягоў, поглядах. Ілля кажа, што ён і шматлікія яго калегі з гэтым не згодныя.

Таксама ён узгадаў выпадкі, калі здымаць бел-чырвона-белыя сцягі прыязджаюць нібыта супрацоўнікі МНС. Паводле яго, гэта робяць невядомыя ў масках, якія захопліваюць пажарныя аўтамабілі і "выкарыстоўваюць іх у мэтах, не звязаных з ратаваннем людзей".

Між тым, звяртае ўвагу Ілля, "давер — падмурак нашай працы. Хто стане тэлефанаваць і выклікаць дапамогу, калі замест ратавальнікаў могуць прыехаць людзі ў масках? Ці будуць саступаць дарогу пажарным аўтамабілям, калі яны едуць не на дапамогу людзям?"

Ілля Мажэўскі асабіста выбачыўся перад людзьмі, якіх абразілі такія дзеянні. І папрасіў не губляць даверу да пажарных: "Наша пакліканне — гэта ратаванне людзей, незалежна ад палітычных поглядаў". 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: