Супрацоўнікам Google забаранілі без дазволу прыязджаць у Расію

Кампанія Google абавязала неключавых супрацоўнікаў кампаніі з ЗША атрымліваць дазвол ад юрыдычнага дэпартамента на паездкі ў Расію. Пра гэта выданню Firrma стала вядома з ліста галоўнага евангеліста Google Джэймі Касапа арганізатарам аднаго з IT-мерапрыемстваў у Расіі.

Фота: http://neupusti.net/

Фота: http://neupusti.net/


У лісце Касап кажа, што юрыдычны аддзел забараніў яму ездзіць у Расію. «Мабыць, гэта звязана з некаторымі прававымі дзеяннямі з боку ўрада Расіі супраць Google, якія выклікаюць заклапочанасць кампаніі», — гаворыцца ў лісце.

Пра якія менавіта наступствы ідзе гаворка, не гаворыцца. Таксама невядома, хто маецца на ўвазе пад ключавымі супрацоўнікамі Google, якім не трэба атрымліваць дазвол для паездак у Расею.

У Google пакуль не пракаментавалі паведамленне Firrma.

Google у Расіі неаднаразова штрафавалі за тыя ці іншыя парушэнні. У асноўным прэтэнзіі кампаніі прад'яўляла Федэральная антыманапольная служба ў сувязі з дамінуючым становішчам кампаніі на рынку Android-тэлефонаў.

У жніўні ФАС аштрафавала Google амаль на 500 мільёнаў рублёў па скарзе «Яндэкса» у сувязі з перадусталяванымі прыкладаннямі Google у Android.


Паводле meduza.io

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: