Супрацоўнікам хуткай забаранілі заязджаць у «Макдональдс» па бясплатныя абеды

Супрацоўнікам хуткай дапамогі ў Мінску кіраўніцтва забараніла заязджаць у «Макдональдс» па бясплатныя абеды ў працоўны час. Фотаздымкі з гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі (ГССМП) і падстанцыі №9 размясціў у Twitter Антон Матолька.
У аб'яве на падстанцыі ГССМП №9 гаворыцца, што выязное наведванне «Макдональдс» у працоўны час забаронена. У аб'яве ГССМП паказваецца, што заезд у «Макдональдс» будзе расцэньвацца як карупцыя і выкарыстанне службовага транспарту ў асабістых мэтах.

Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна)

«Макдональдс» з 1 траўня прапануе бясплатныя абеды для медыкаў, якія можна было з'есці на месцы ці ўзяць з сабой.

Паводле reform.by/

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: