Працягваецца пратэст супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі (фота, дапоўнена)

Зранку 20 жніўня на праспекце Незалежнасці ў раёне станцыі метро "Маскоўская" на акцыю пратэсту выйшлі звольненыя супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі. 



Яны падтрымліваюць сваіх калег, якія працягваюць забастоўку і заклікаюць казаць у эфіры праўду. Машыны сігналяць у знак падтрымкі.

Пры набліжэнні да пратэстоўцаў кіроўца палівальнай машыны адключыў падачу вады. Людзі віталі яго крыкамі "Дзякуй!"


Таксама былыя супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі анансавалі стварэнне альтэрнатыўнай анлайн-платформы, на якой будзе стварацца кантэнт з праўдзівай інфармацыі.


Тэлевезійнікі вырашылі, што будуць штодзённа збірацца на гэтым жа месцы альбо каля "Беларусьфільма".




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: