Супрацоўнікі РНПЦ «Маці і дзіця» просяць аднавіць Андрэя Вітушку на працы

Супрацоўнікі РНПЦ "Маці і дзіця" звярнуліся да дырэктара цэнтра С.А. Васільева з просьбай працягнуць кантракт з анэстэзіёлагам-рэаніматолагам Андрэем Вітушкам. Адкрыты ліст апублікаваў тэлеграм-канал motolkohelp.

У звароце адзначаецца, што за час працы Вітушка 2зарэкамендаваў сябе як лекар анэстэзіёлаг-рэаніматолаг з найвышэйшымі прафесійнымі навыкамі і ўменнямі. Асабістыя якасці Вітушкі Андрэя Мікалаевіча: гонар, годнасць, гуманізм, сумленнасць, адданасць прафесіі, — высока цэняцца ў калектыве".

Калектыў просіць свайго кіраўніка "падтрымаць высокі прафесіянальны ўзровень нашага цэнтра, так як працаваць у камандзе з такім калегам, якім з'яўляецца Вітушка, — залог поспеху ў аказанні высока спецыялізаванай медыцынскай дапамогі нованароджаным дзецям, уключаючы глыбока неданошаных і дзяцей з прыроджанымі парокамі развіцця".

16 лістапада стала вядома, што дзіцячы рэаніматолаг, кандыдат медыцынскіх навук Андрэй Вітушка будзе звольнены з РНПЦ «Маці і дзіця». Паводле слоў яго жонкі, Андрэя хацелі звольніць яшчэ ў жніўні — пасля таго, як усю іх сям'ю разам з 16-гадовым сынам затрымалі на пратэстах. Аднак калегі выступілі супраць яго звальнення. У выніку кіраўніцтва РНПЦ дачакалася заканчэння кантракту.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: