Супрацоўнікі ДАІ затрымалі тых, хто сустракаў Дзмітрыя Дашкевіча, які выйшаў на волю пасля арышту

Супрацоўнікі ДАІ 14 сакавіка спынілі машыну, у якой знаходзіліся кандыдат у дэпутаты мясцовых саветаў ад Партыі БНФ Ілья Дабратвор і кандыдат у дэпутаты ад АГП Антон Жылко. 



Дзмітрый Дашкевіч


Яны сустракалі сустаршыню міжнароднай  арганізацыі "Малады фронт" (Чэхія) Дзмітрыя Дашкевіча, які выйшаў сёння з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна пасля адбывання 12-сутачнага адміністрацыйнага арышту. 

Як паведамляе прэс-служба Партыі БНФ, адразу  ж пасля сустрэчы супрацоўнікі ДАІ спынілі кандыдата ў дэпутаты мясцовых саветаў ад Партыі БНФ Ілью Дабратвора і забралі ў яго вадзіцельскае пасведчанне. Побач з ім у машыне знаходзіўся кандыдат у дэпутаты ад АГП Антон Жылко.

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: