Сустрэча ў Мінгарвыканкаме наконт будаўніцтва ў Курапатах: баявая нічыя

Улады просяць баронцаў прыбраць лагер. Абаронцы: толькі пасля таго, як будуць гатовыя паперы пра скасаванне дазволу на будаўніцтва.
Фота Алены Ляшкевіч

Фота Алены Ляшкевіч

Каля дзвюх гадзін цягнулася сустрэча ў Мінгарвыканкаме наконт будаўніцтва ў Курапатах. На як дапусцілі толькі чатырох чалавек: Паўла Севярынца, Аляксея Янукевіча, прадстаўніка ініцыятывы «Эксперты ў абарону Курапатаў» Марат Гаравы, прадстаўніка мясцовых жыхароў, юрыста Юрыя Сцепанішчава.

Журналісты таксама былі пазбаўленыя магчымасці назіраць за абмеркаванне праблемы.

Як сказаў Павел Севярынец, «сустрэча скончылася баявой нічыёй». Ён адзначыў, што пазіцыя Шорца больш гнуткая, чым яго намесніка. Пакуль улады прынялі рашэнне, прыпыніць будаўніцтва да канчатковага высвятлення пытання, але ніякага пісьмовага распараджэння выдаваць не будуць. Абаронцам Куапатў прапанавалі згарнуць лагер.

Аднак, паколькі словам улады ужо ніхто не верыць, абарона Курапатаў будзе працягвацца. Людзей заклікаюць прыехаць на Мірашнічэнкі, 53 у пятніцу, 3 сакавіка, а 18.00 на агульнагарадскі мітынг.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: