«Сустрэча вольных людзей» не абышлася без затрыманняў

Сёння на 18.00 у Мінску на Кастрычніцкай плошчы была запланавана масавая акцыя "Сустрэча свабодных людзей", якую ў мінулую пятніцу анансавала грамадская кампанія "Еўрапейская Беларусь".
Фота назіральнікаў #Controlby

Фота назіральнікаў #Controlby

Зранку плошчу абгарадзілі стужкамі, нагналі шмат спецтэхнікі, праход быў забаронены. Паводле афіцыйнай версіі, гэта рабілася для ўсталявання навагодняй елкі.  

Праваабаронцам стала вядома, што да пачатку акцыі была затрымана Вольга Нікалайчык. На Кастрычніцкай плошчы затрымалі актывістку Насту Гусеву.

Таксама затрыманыя актывісты "Еўрапейскай Беларусі" Максім Вінярскі, Андрэй Шарэнда, Андрэй Войніч і Яўген Афнагель.

 

Фота назіральнікаў #Controlby

За дзве гадзіны да пачатку мерапрыемства на плошчы ўжо прысутнічалі не меней за 10 супрацоўнікаў у цывільным з рацыямі. Каля выхадаў з метро дзяжураць машыны ДАІ.

 

Фота назіральнікаў #Controlby

На плошчы перад самым пачаткам акцыі раскіданыя кавалкі пліткі.  

Назіральнікі "Вясны" паведамляюць, што людзі пачалі збірацца каля Дварца прафсаюзаў.

Фота назіральнікаў #Controlby

Роўна ў 18.00 рабочыя пачалі пілаваць асфальт. Яны ўключылі адбойны малаток, які працуе вельмі гучна. З-за гэтага вельмі кепска чутна арганізатараў.

 

Фота назіральнікаў #Controlby

 

Ужо каля 90 чалавек на плошчы.

 

Фота назіральнікаў #Controlby


Выступалі палітык Мікола Статкевіч, актывіст Алесь Круткін, рэжысёр Аляксей Туровіч і іншыя.

Жанчына распавяла пра тое, колькі адпісак яна атрымала ад дзяржавы.

 

Фота назіральнікаў #Controlby 

Статкевіч прапанаваў з-за дрэнных умоваў на Кастрычніцкай плошчы перайсці на плошчу Свабоды.  

Фота назіральнікаў #Controlby 

На плошчы Свабоды сабралася ад 100 да 120 чалавек.

 

Фота назіральнікаў #Controlby

Тым часам стала вядома, што на Кастрычніцкай плошчы была затрыманая актывістка Наста Гусева.

Па стане на 19.00 на плошчы Свабоды было каля 200 чалавек.

Фота назіральнікаў #Controlby

Прыкладна ў 19.15 акцыя скончылася. Мікалай Статкевіч заклікаў усіх прысутных прыходзіць заўтра, 16 лістапада, на новую акцыю ў 11.00.

Напярэдадні акцыі распачаўся ціск на блогераў, якія актыўна заклікалі прыйсці на акцыю. Спрабавалі затрымаць гомельскага блогера Сяргея Ціханоўскага, выклікалі ў пракуратуру Уладзіміра Цыгановіча (MozgON) і Сяргея Пятрухіна. Таксама некаторыя актывісты сёння атрымалі афіцыйныя папярэджанні ў Генеральнай пракуратуры наконт недапушчальнасці парушэння заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.

 Паводле spring96.org


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: