Сусветнай спадчыны ў Беларусі стала менш

ЮНЭСКА перасунула межы Белавежскай пушчы.



Змена межаў пушчы прадугледжвае змяншэнне плошчы беларускай часткі запаведніка ў якасці аб'екту сусветнай спадчыны больш чым на 5 тыс. гектараў і павелічэнне пушчы па польскім баку (з 5069 да 59576 гектараў), — гаворыцца ў прэс-рэлізе ЮНЭСКА.



Белавежская пушча — адзін з самых старых запаведных лясных масіваў Еўропы, знаходзіцца на мяжы Беларусі (Берасцейская вобласць, Гарадзенская вобласць) і Польшчы (Падляскае ваяводства).



Белавежская пушча была ўключана ў Спіс Сусветнай спадчыны ў 1979 годзе.

ЮВ, belsat.eu

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: