Суткі і штрафы. У Беларусі масава судзяць прыхільнікаў блогера Ціханоўскага

У розных гарадах Беларусі праходзяць суды над удзельнікамі акцый у падтрымку блогера Сяргея Ціханоўскага, удзельнікамі яго сустрэч і неабыякавымі грамадзянамі, якія выходзілі ў сваіх гарадах "карміць галубоў".



Аляксандр Арановіч і Уладзімір Няронскі. Фота TUT.BY

Ліда

Фельчар хуткай дапамогі Павел Палейчык атрымаў 7 сутак арышту. Рашэнне вынес суддзя Максім Філатаў. У красавіку Палейчык удзельнічаў у сустрэчы з блогерам Ціханоўскім у сваім горадзе.

Таксама ў Лідзе мусяць судзіць Андрэя Паляковіча. Затрыманы Алег Краўцоў і Аляксей Краўчук.

Гомель

Напярэдадні, 7 траўня, суд Цэнтральнага раёна прысудзіў штраф (135 рублёў) палітычнаму актывісту Валеру Рэпніну і 15 сутак адміністратыўнага арышту Аляксею Саламашанку з вёскі Рудня Марымонава. Актывістаў абвінавацілі ў парушэнні артыкула 23.34 КаАп РБ «удзел у незаконным масавым мерапрыемстве» — акцыі «кармленне галубоў» ля нулявога кіламетра ў цэнтры Гомеля 3 мая.

Магілёў

У Магілёве рэпартаж з суда вядзе TUT.BY. За арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу "з публічным абмеркаваннем улады" 5 траўня судзяць блогера Уладзіміра Няронскага. З ім на лаве падсудных — Арцём Сакаў і Аляксандр Арановіч, якіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў гэтым несанкцыянаваным мітынгу. Усе трое віну не прызнаюць.

"Я блогер, гэта нармальна — сустракацца з людзьмі. У нас свабода слова па Канстытуцыі", — сказаў у судзе Неронскі.

Іх затрымалі 6 траўня ў пасёлку Дружны. Аб адвакаце хадайнічаў толькі Сакаў — суддзя дала яму на пошукі і заключэнне дагавора паўгадзіны.

Падчас перапынку Няронскі распавёў журналістам, што іх затрыманне звязана з тым, што "начальніку міліцыі не спадабалася паводзіны людзей". Нагадаем, 5 траўня міліцыя спрабавала затрымаць каманду YouTube-канала "Краіна для жыцця" блогера Сяргея Ціханоўскага, якая прыехала ў Магілёў на сустрэчу з падпісантамі. Брэндаваны Аўтадом спынілі супрацоўнікі ДАІ і паспрабавалі затрымаць Аляксандра Арановіча, але людзі абступілі яго з усіх бакоў і не падпусцілі да яго сілавікоў. У выніку сустрэча ўсё-такі адбылася, яе курыраваў Уладзімір Няронскі.

spring96.org


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: