Сузаснавальнік By_Help і BySol: нягледзячы на чарговую «крыміналку», фонды будуць працаваць надалей

Новая справа супраць сузаснавальнікаў фондаў By_Help і BySol працягвае папярэднюю, якая была заведзеная яшчэ летась у лістападзе, пра гэта ў жывым эфіры «Белсату» распавёў Аляксей Лявончык. На дадзены момант Аляксей Лявончык знаходзіцца ў Лондане, у Беларусі ён абвешчаны ў вышук за дапамогу рэпрэсаваным.
«Мне падавалася, што крымінальная справа заведзеная пасля 11 лістапада, калі была першая спроба блакавання рахункаў атрымальнікаў нашай дапамогі, але ў выніку Следчы камітэт быў вымушаны вярнуць 80-85 адсоткаў заблакаваных сродкаў», — распавёў Аляксей Лявончык.

Паводле следства, Аляксей Лявончык і Андрэй Стрыжак перадавалі грошы медыяменеджару Андрэю Аляксандраву і Ірыне Злобінай для аплаты штрафаў рэпрэсаваных асоб у Беларусі.

«Андрэй і Іра дапамагалі кампенсаваць штрафы людзям, але прыцягванне сюды фінансаванне нейкіх экстрэмісцкіх фармаванняў — гэта хворая фантазія», — заявіў Лявончык.

Колькі звяртаецца па дапамогу?

Пасля лістапада, калі была першая спроба блакавання сродкаў, якія атрымлівалі беларусы ад дабрачынных фондаў, быў уведзены шэраг іншых варыянтаў аплатаў.

«Мы прапаноўваем атрымліваць сродкі ў першую чаргу на замежныя рахункі, але калі людзі хочуць атрымліваць на беларускія, то мы іх папярэджваем, што іх варта лічыць "радыеактыўнымі", грошы зняць і нічога там больш не трымаць. У прынцыпе, другая хваля блакавання, якая адбылася 30 снежня мінулага года, паказала, што нашы рэкамендацыі былі пачутыя», — кажа Лявончык.

Паводле прадстаўніка фонду By_Help, калі першы раз беларускія сілавікі заблакавалі паўтара мільёна, то ў другі раз — літаральна 5-6 тыс. рублёў.

Цяпер колькасць заявак у фонд By_Help часткова зменшылася, да гэтага часу прадстаўнікі фонду апрацоўваюць 200-300 заявак на тыдзень.

12 красавіка на Аляксея Лявончыка і Андрэя Стрыжака завялі крымінальныя справы. МУС нібыта выявіў факты арганізацыі і перадачы сузаснавальнікамі фондаў By_Help і BySol грашовых сродкаў для выкарыстання іх у «злачыннай дзейнасці». Стрыжак і Лявончык абвешчаныя ў міждзяржаўны вышук.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: