Сведка-амапавец у судзе выступаў, схаваўшыся ў суседнім пакоі

На крымінальным працэсе аб масавых беспарадках пацярпелых сілавікоў дапытваюць праз прачыненыя дзверы, прозвішчы іх змененыя, піша Свабода.
13 студзеня ў судзе Ленінскага раёну Гродна ідзе крымінальны працэс у дачыненьні да пяці гродненцаў, якіх вінавацяць у парушэньні двух артыкулаў кодэксу.

Як паведамляе «Горадзенская Вясна», на лаве падсудных 5 чалавек — браты Уладзімір і Юры Седзянеўскія, Аляксандар Якубоўскі, сёстры Жанна Захаркевіч і Надзея Сьцепанцова.

Працэс вядзе суддзя Ганна Лявусік.

Усіх вінавацяць паводле артыкулаў 342 (частка 1) і 364 Крымінальнага кодэксу. Справа пачатая за падзеі ў Гродне 6 верасня 2020 году.

У першы дзень працэсу 12 студзеня заслухалі абвінавачаных. Другі дзень пачаўся з таго, што пракурор Аліна Чужаземец зрабіла заяву.

«Пацярпелыя асцерагаюцца за сваё жыццё і здароўе, таму просяць правесці працэс аддалена. З прычыны рэальнай пагрозы з'явіцца ў суд яны не могуць у сувязі са службовай дзейнасцю».

На гэта адна з адвакатаў заявіла, што меры бяспекі ўжо былі ўжытыя, прозвішчы 11 пацярпелых змененыя, у органы ўнутраных спраў з заявамі пра пагрозы ім ці іх родным не звярталіся. Такім чынам, няма юрыдычных падставаў хаваць твар у судзе.

Аднак суддзя Лявусік прыйшла да высновы, што маюцца падставы дапытваць пацярпелых без іх візуальнай прысутнасці. Апытанне вырашылі праводзіць праз прачыненыя дзверы дарадчага пакою за спінай суддзі.

Амапавец «Іван Іваноў» сказаў, што з крымінальнай справай не знаёміўся, але пацвердзіў, што выкарыстаў газ каля міні-рынку. Маўляў, «ланцуг грамадзянаў перашкаджаў нашым законным дзеянням». Затрымліваў тых, хто актыўна аказваў непадпарадкаванне, стаяў у счэпцы, штурхаўся. Гэта быў крытэр для затрымання, дадаў ён.

Зброі ці палак у людзей не было, як і цялесных пашкоджанняў. Тым не меней пісаў заяву аб пагрозах і гарантаванні яму бясьпекі — на Viber тэлефанавалі з пагрозамі.

«Іван Іваноў» не змог сказаць, які боль яму прычынілі абвінавачаныя. Урэшце суддзя вызваліла яго ад судовага апытання.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: