Святкаванне ўгодкаў Аршанскай бітвы

Сёлета спаўняецца 499 гадоў перамогі беларускага войска на чале з вялікім гетманам Вялікага Княства Літоўскага Канстанцінам Астрожскім над утрая большым войскам Вялікага Княства Маскоўскага на рацэ Крапіўне пад Оршай.



Славутая Аршанская бітва адбылася 8 верасня 1514 года, і ўжо амаль 20 гадоў у тых мясцінах збіраюцца ахвотныя згадаць пра гэтую значную гістарычную падзею.


22 гады таму на Крапівенскім полі пад Воршай упершыню прайшоў бардаўскі фэст «Аршанская бітва». Шмат гадоў запар ён адбываўся ў выходныя, бліжэйшыя да даты 8-га верасьня. На імпрэзу з’язджаліся некалькі соцень чалавек з усяе краіны.

Аднак, пасля міліцэйскіх разгонаў мінулых гадоў ні слухачоў, ні выступоўцаў сюды адмыслова не запрашаюць. Традыцыя ладзіць начны бардаўскі канцэрт у намётавым гарадку і распальваць агульнае вялікае вогнішча для ўсіх гасцей трансфармавалася ў сяброўскія сустрэчы.

www.svaboda.org
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: