Святара аштрафавалі за ўдзел у «Чарнобыльскім Шляху»

Святар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы айцец Вікенцій (Віктар Кавалькоў) пакараны штрафам памерам 15 базавых велічынь (382,5 рубля) за ўдзел у «Чарнобыльскім шляху» (23.34 КаАП). Такое рашэнне прыняў 19 чэрвеня суд Першамайскага раёна Мінска.
Айцец Вікенцій (Віктар Кавалькоў). Фота ПЦ "Вясна"

Айцец Вікенцій (Віктар Кавалькоў). Фота ПЦ "Вясна"

Сваёй віны Віктар Кавалькоў не прызнаў і плануе абскарджваць рашэнне раённага суда ў Мінскім гарадскім судзе.

Дарэчы, менавіта ў межах гэтай адміністрацыйнай справы напачатку чэрвеня святара затрымлівалі супрацоўнікі Першамайскага РУУС для правядзення судова-псіхіятрычнай экспертызы.

З пачатку 2019 года ціск на айца Вікенція ўзмацніўся: тры разы яго затрымлівалі, былі складзены тры пратаколы. Па адным з пратаколаў Кавалькоў атрымаў 25,5 рублёў штрафу за парушэнне ПДР, калі яго затрымалі разам з іншымі актывістамі падчас паездкі ў Хатынь. Па яшчэ адным пратаколе, а менавіта за правядзенне малебна за Курапаты ў цэнтры Мінску, судовае паседжанне адкладзена.

spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!