Святара, які выступіў супраць гвалту з боку сілавікоў, перавялі служыць з кафедральнага сабора ў аграгарадок

Георгія Роя, які год таму выступіў супраць гвальу сілавікой, з гродзенскага кафедральнага сабора перавялі служыць у аграгарадок Квасоўка, паведамляе euroradio
Гродзенскага святара Георгія Роя, які адкрыта выступіў супраць гвалту з боку сілавікоў, перавялі служыць з кафедральнага сабора ў аграгарадок Квасоўка, дзе ў праваслаўнай абшчыне — блізу 200 чалавек.

Яшчэ да выбараў Рой звярнуўся да вернікаў з заклікам не далучацца да хлусні, бо айцом хлусні ёсць д'ябал. У сярэдзіне ліпеня протаіерэя вызвалілі з пасады пробашча ў галоўным праваслаўным храме Гродна — Свята-Пакроўскім саборы. Цяпер стала вядома, дзе ён будзе працягваць служыць.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: