Святарам Навагрудскай епархіі забаранілі ўдзельнічаць у мітынгах і выказваць «палітычныя меркаванні»

Архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый падпісаў распараджэнне, згодна з якім святарам епархіі вызначана не ўдзельнічаць у мітынгах, а таксама не выказваць сваё палітычнае меркаванне ў тым ліку і ў сеціве.
eparhia.by

eparhia.by

Дакумент датуецца 23 лістапада і прыняты пасля нарады архірэяў Беларускай Праваслаўнай царквы, якая прайшла 19 лістапада ў Мінску. Там святары абмяркоўвалі пытанні, звязаныя з царкоўным жыццём і духоўнай адукацыяй.



У распараджэнні архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя гаворыцца пра тое, што святарам Навагрудскай епархіі вызначана не прымаць удзел у палітычных акцыях, выступах (у тым ліку і не выказваць «палітычных меркаванняў у інтэрнэт-прасторы»), мітынгах, страйках і шэсцях. Святары павінны памятаць, што «галоўны абавязак духавенства складаецца са здзяйснення набажэнстваў, таінстваў і малітве, у тым ліку аб супакаенні варагуючых і дараванні міру і дабрабыту беларускага народа».

Нагадаем, на мінулым тыдні Генеральная пракуратура абвясціла афіцыйныя папярэджанні біскупу Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыю Касабуцкаму і прэс-сакратару БПЦ Сергію Лепіну за іх пасты ў сацсетках, у якіх святары выказаліся з нагоды разбурэння мемарыяла Раману Бандарэнку.

«Даць ацэнку гэтым заявам» кіраўніку сваёй адміністрацыі сумесна з генпракурорам даручыў Аляксандр Лукашэнка.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: