Святлана Ціханоўская: «Мы, беларусы, не паступімся суверэнітэтам і незалежнасцю»

Палітык звярнулася да беларусаў у сваім тэлеграм-канале.
«Я заўсёды была з вамі шчырая. Цяперашняя палітычная сітуацыя вельмі трывожная. У хуткім часе мы можам сутыкнуцца з неабходнасцю абараняць сваю незалежнасць. Чалавек, які дзесяцігоддзямі будаваў сабе рэпутацыю "гаранта суверэнітэту", сам стаў прамой пагрозай суверэнітэту. І гэта цалкам на яго адказнасці.

Я хачу нагадаць, што пасля выбараў 9 жніўня 2020 года Аляксандр Лукашэнка не з'яўляецца легітымным прадстаўніком беларускага народа. Ён страціў давер і не мае законнага права прымаць рашэнні, якія закранаюць нацыянальныя інтарэсы і ўплываюць на будучыню краіны. У той жа час я як абраны прадстаўнік беларускага народа заяўляю, што ніякая дадатковая "абарона" з боку Расіі нам не патрэбная. А выдуманая змова з замахам — відавочная правакацыя, каб апраўдаць ўмяшанне Расіі ва ўнутраныя справы нашай краіны.

Таксама я хачу падкрэсліць, што беларускі народ вельмі цёпла і па-добрасуседску ставіцца да Расіі. Прапаную пакінуць адносіны нашых народаў менавіта такімі. Любое рашэнне, якое закранае нацыянальныя інтарэсы, не можа быць прынята і тым больш ажыццёўлена бяз волі беларускага народа. Беларускі народ вымушаны змагацца за сваю свабоду, мы ўжо даказалі, што ўмеем за сябе пастаяць. І мы, беларусы, не паступімся суверэнітэтам і незалежнасцю».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: