Святлана Ціханоўская: Мы заслужылі краіну для жыцця або канцлагер?

Запіс, апублікаваны сёння BYPOL, ужо дасланы ў Кангрэс ЗША, АБСЭ, Рада Еўропы. Пра гэта Святлана Ціханоўская паведаміла ў сваім відэазвароце.



Святлана Ціханоўская пракаментавала апошні запіс, апрылюднены BYPOL з выступам Карпянкова, і звярнулася да ўсіх беларусаў.

Яна нагадала, што раней рабіліся захады, каб ЕС прызнала ГУБАЗіК і АМАП тэрарыстычнымі арганізацыямі.


"Упэўненая, вы ўжо чулі запіс, дзе намеснік міністра МУС Карпянкоў выступае перад падначаленымі, — сказала Святлана Ціханоўская. — Мы ўжо даслалі яго ў Кангрэс ЗША, АБСЭ, Рада Еўропы і іншым нашым міжнародным партнёрам. Мы ўжо заклікалі ЕС прызнаць ГУБАЗіК і АМАП тэрарыстычнымі арганізацыямі. Карпянкоў ужо стаў падазраваным у крымінальнай справе па ўніверсальнай юрысдыкцыі, што пагражае яму міжнародным вышукам. Ён ужо ў санкцыйных спісах балтыйскіх краін. Мы не дадзім свету забыцца пра тое, што цяпер адбываецца ў Беларусі. <…>

Лукашэнка рыхтуецца да сыходу. Ён ведае, што з ім Беларусь ператворыцца ў краіну-ізгоя. Ён ведае, што прайграў. Пытанне толькі ў тым, што ён пакіне пасля сябе. І цяпер я хачу задаць пытанне кожнаму чалавеку ля экрана, усім, хто глядзіць гэта відэа. Усё роўна, за каго вы галасавалі і якіх поглядаў прытрымліваецеся. Усё роўна, які сцяг і герб вам падабаецца. Я хачу задаць пытанне кожнаму беларусу. Што мы заслужылі: краіну для жыцця або канцлагер?»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: