Святлана Ціханоўская падтрымала працаўнікоў «Гродна Азота»

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі звярнулася да калектыва гродненскага прадпрыемства, дзе надзвычай моцныя пратэстныя настроі і дзе працягваецца страйк. 

«Вясной беларусы збіралі ўсёй краінай дапамогу лекарам, каб яны маглі ратаваць беларусаў, — цытуе Святлану Ціханоўскую яе афіцыйны тэлеграм-канал. — Цяпер народ гатовы дапамагаць вам, дарагі «ГроднамАзот», таму што ваш подзвіг дапамагае ўсім нам наблізіць жыццё ў новай Беларусі. У гэтай краіне ніхто не будзе лічыць, што прафесіянала можна замяніць любым мінаком. У гэтай краіне вас ніхто не будзе шантажаваць кантрактамі. У гэтай краіне вас ніхто не назаве самазванцамі за тое, што вы выказваеце сваё меркаванне.

Усе мы ведаем, хто сапраўдныя самазванцы ў Беларусі. Яны робяць выгляд, што забастоўкі няма. Але яны баяцца яе, баяцца вашай сілы — і таму запалохваюць вас. Памятайце: праўда на вашым боку. Народ Беларусі, фонды салідарнасці і я на вашым баку. Дзякуючы вашай смеласці ўсё новыя і новыя людзі ўступаюць у страйк на іншых заводах і прадпрыемствах, выходзяць на маршы, падтрымліваюць адзін аднаго. Ніхто не пакіне вас у бядзе, таму што для ўсіх нас работнікі «Гродна Азот» — героі, якія кожным сваім учынкам паскараюць нашу доўгачаканую агульную перамогу».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: