Святлана Ціханоўская ў «Гасцях у Гардона» распавяла пра мужа, пагрозы, вяртанне ў Мінск (відэа)

На YouTube-канале ўкраінскага журналіста Дзмітрыя Гардона апублікавана інтэрв'ю са Святланай Ціханоўскай. У анонсе ён назваў яе абраным прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Як паведаміў журналіст Дзмітрый Гардон, інтэрв'ю запісалі ў Літве, яно працягвалася больш за дзве з паловай гадзіны. Падчас інтэрв'ю Ціханоўская гаварыла пра тое, як і чаму наважылася балатавацца ў прэзідэнты Беларусі і чым збіраецца займацца пасля новых выбараў, чым скончацца пратэсты ў Беларусі і чаму іх нельга параўноўваць з украінскім Майданам, ці атрымае Аляксандр Лукашэнка гарантыі асабістай бяспекі, чаму сілавікі праяўляюць жорсткасць да мірных дэманстрантаў, а таксама пра адносіны са сваімі паплечніцамі Марыяй Калеснікавай і Веранікай Цапкала, пра прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага, пра тое, як пакінула Беларусь і ці збіраецца вярнуцца, а таксама чаму змяніла меркаванне пра Крым і Данбас.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: