Святлана Ціханоўская ўвайшла ў топ-100 жанчын году паводле версіі BBC

Былую кандыдатку на прэзідэнцтва адзначылі ў катэгорыі «лідарства».

«Святлана Ціханоўская — былая кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі, дзе яна ўзначальвала нацыянальна-дэмакратычны рух, цытуе ВВС «Белсат». У жніўні 2020 года прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў аб пераканаўчай перамозе на прэзідэнцкіх выбарах, што выклікала пратэсты па ўсёй краіне на фоне шырокіх абвінавачванняў у фальсіфікацыях галасоў. Неўзабаве пасля выбараў, баючыся за бяспеку сваіх дзяцей, Святлана з'ехала з Беларусі ў Літву. Яна працягвае кіраваць дэмакратычным рухам у выгнанні».  

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: