Святлана Ціханоўская: За 26 гадоў Лукашэнка вярнуў Беларусь у часы сталінізму

«Рэжым робіць усё, каб ператварыць нашу краіну ў сучасны ГУЛАГ», — так Святлана Ціханоўская выказалася ў сваім тэлеграм-канале пра закрыццё межаў.



«З 21 снежня беларусам забароняць выезд з краіны наземным транспартам. За 26 гадоў Лукашэнка вярнуў Беларусь у часы сталінізму з яго масавымі паказальнымі рэпрэсіямі, тэрорам, а цяпер — і з жалезнай заслонай.

Рэжым робіць усё, каб ператварыць нашу краіну ў сучасны ГУЛАГ— велізарную турму, дзе пануе страх і гвалт. Ён баіцца агалоскі і правасуддзя і спадзяецца, што закрытыя межы дапамогуць схаваць усе яго злачынствы. Але я дакладна ведаю: волю беларускага народа за закрытай мяжой не схаваць і не схаваць», — адзачыла Святлана Ціханоўская.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: