Святлана Калінкіна не верыць у шчырасць улады ў пытаннях Курапатаў

«Наводзіць парадак у Курапатах збіраюцца тыя людзі, якія лічыць сябе нашчадкамі Дзяржынскага і святкуюць яго дзень народзінаў і гарой стаяць за наяўнасць у краіне КДБ. Нашчадкі катаў будуць на могілках высаджваць кветкі, і гэта не шчыра», – так публіцыст Святлана Калінкіна каментуе заяву Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што трэба ўпарадкаваць ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам месца, дзе людзі маглі б ушанаваць памяць бязвінна загінулых.
«Улады проста павінны дапамагчы ў гэтым выпадку грамадскасці», – лічыць Святлана Калінкіна:

– Яны павінны проста паспрыяць тым грамадскім ініцыятывам, якія існуюць усе гэтыя гады. І проста запытацца грамадскі камітэт, грамадскія арганізацыі: што вы хочаце, каб тут было. Вось, што вы скажаце, тое мы і зробім. На мой погляд, гэта было б правільна і шчыра. А заяўляць, „невесці парадак”, “валтузня”… Валтузня таму і ёсць, што ніхто не пакаяўся за тое, што адбылося ў тыя страшныя гады.

У лясным масіве Курапаты на паўночным ўскрайку Менска былі выяўленыя масавыя пахаваньні людзей, расстраляных НКУС у 1937—1941 гадах. Колькасьць ахвяраў дакладна невядомая і, паводле розных ацэнак, можа складаць паводле даследванняў Зянона Пазняка нават 250 тысячаў чалавек. Як заявіў на мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка, урочышча ў Курапатах павінна быць прыведзена ў парадак як мага больш аператыўна. «Час сканчаць гэтую валтузню на касцях», – дадаў беларускі кіраўнік.

Паводле Радыё Рацыя

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-04-16 01:54:38
Шэсць гадоў таму з гакам, уважліва прачытаў ксёнжку Васіля Быкава ДОЎГАЯ ДАРОГА ДАДОМУ, і ў той частцы, дзе Васіль Уладзіміравіч успамінае падзеі звязаныя з Курапатамі, шмат ёсць цікавага для роздуму. Мяркую тады ў 1988г. Курапаты не так былі звязаны з ахвярамі сталіншчыны, як былі звязаны з маючым адбыцца першым з'яўленнем БНФ беларускаму народу падчас параду Фронтаў у іншых рэспубліках СССР. Кажуць, некалі нехта з чальцоў НКВД выпадкова згубіў ключы ад кімсьці зачыненых Курапат, а потым гэтыя ключы перад сконам СССР раптоўна знайшліся, і нехта выпадкова адчыніў імі Курапаты. Праўда была ў той момант і ахвяра... Гэта другі (другі? а можа ён быў галоўны?) чалавек, якога ў хуткім часе не стала. Бо ён быў датычны да выпадковага адкрыцця Курапат, а да стварэння БНФ не. А як вядома, няма чалавека - няма праблем з Курапатамі і ўтварэннем БНФ.