
Паўлу Багінскаму 43 гады. Затрыманне, па словах Багінскай, здарылася 1 студзеня. Ніна распавяла, як выйшла на перакрыжаванне Коласа і Чарнышэўскага. Сын быў з ёй, бо не хацеў адпускаць маці адну. «Ён дарослы чалавек, сам вольны прымаць рашэнні», — каментуе Багінская onliner.by.
— У выніку падскочылі трое, выхапілі сцяг, дрэўка зламалі, сына зацягнулі ў машыну і павезлі. Я шукала яго ў РУУС, потым на Акрэсціна. Паводле маёй інфармацыі, сын цяпер на Акрэсціна, — сказала Багінская журналістам.
Жанчына моцна абуралася, што не ўдалося перадаць перадачу: паперу, зубную шчотку, мандарыны. Кажа, пісала з гэтай нагоды заяву ў міліцыю.
Вечарам сталі вядомыя вынікі суду па справе сына Ніны
Багінскай. Паўла судзілі па скайпе. Суд прызнаў яго вінаватым па артыкуле 23.34
КаАП РБ і вынес рашэнне аб адміністрацыйным арышце на 12 сутак. Па артыкуле
23.4 «Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай
асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў» пратакол адпраўлены на
дапрацоўку.
