Сыны праваабаронцы Леаніда Судаленкі чытаюць яго лісты з турмы і распавядаюць пра бацьку (+відэа)

21-гадовы Кірыл і 11-гадовы Мікіта Судаленкі падзяліліся з рэдакцыяй сайта «Гомельская вясна» лістамі з турмы ад свайго бацькі — праваабаронцы Леаніда Судаленкі, якога 18 студзеня арыштавалі і змясцілі ў СІЗА №3 Гомеля.

Леаніда Судаленку падазруюць у тым, што ён нібыта фінансаваў паслявыбарныя пратэсты, ці, як іх называе дзяржпрапаганда, «масавыя беспарадкі».

Кірыл Судаленка

Кірыл Судаленка


Мікіта Судаленка

Мікіта Судаленка

Леанід Судаленка перад арыштам напісаў ліст для публікацыі ў СМІ, дзе тлумачыў, што ўсё, што ён рабіў пасля выбараў, — кансультаваў жыхароў Ггомельшчыны, якія сутыкнуліся з палітычнымі рэпрэсіямі, а таксама дапамагаў аплочваць штрафы і знаходжанне ў ІЧУ. Натуральна, што грошы ў выглядзе штрафаў паступалі ў беларускі бюджэт, таму, на думку самога праваабаронцы, няма падстаў вінаваціць яго ў фінансаванні пратэснай дзейнасці.

Лісты дзецям ад Леаніда Судаленкі


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: