Сыр для парушальнікаў працоўнай дысцыпліны

Да карэспандэнта «Газеты Слонімскай» звярнуліся рабочыя сельгаспрадпрыемства «Мастаўчанка» са скаргаю, што іх прымушаюць купляць сыры, так званыя галовы, вагой да 10 кілаграмаў.

Ілюстрацыйнае фота, pixabay.com

Ілюстрацыйнае фота, pixabay.com

Высветлілася, што малако, якое не адпавядае пэўным параметрам, ваўкавыскі «Беллакт» на перапрацоўку не прымае. Тады яго накіроўваюць на прадпрыемства «Рось», што ў вёсцы Плябанаўцы таго ж раёна. Па выніках перапрацоўкі з такога малака вырабляюцца сыры.

Амаль паўтоны такіх сыроў займела «Мастаўчанка» як плату за пастаўленую на перапрацоўку прадукцыю. Частка прадукцыі была раскуплена самімі работнікамі. Астатнюю рэалізуюць парушальнікам працоўнай дысцыпліны. На парушальніка не афармляюцца ніякія дакументы, але ён добраахвотна мусіць купіць галаву сыру. Атрымліваецца выгада для абодвух бакоў: прадпрыемства паспяхова рэалізуе прадукцыю, а парушальнікі працоўнай дысцыпліны ў будучыні не пазбаўляюцца прэміяльных даплат і маюць сыр.

Ужо ёсць «перадавікі». Адзін работнік напрацаваў на чатыры галавы сыру. Такім чынам, смачна есці!

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: