Шчырыя размовы з былымі вязнямі канцлагераў

21 красавіка ў 13:00 Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка» і МГА «Узаемапаразуменне» запрашаюць на Шчырыя размовы з былымі вязнямі канцлагераў. Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня вызвалення вязняў нацысцкіх канцлагераў, які адзначаюць 11 красавіка.


Час бяжыць, і прамых сведкаў тых журботных падзей літаральна з кожным днём становіцца ўсё меней. Гэтыя размовы ладзяцца для таго, каб вы на ўласныя вушы змаглі пачуць гісторыі людзей, якіх яшчэ дзецьмі адаслалі на прымусовую працу, у гета, канцлагеры падчас Другой сусветнай вайны. Цяпер ім усім больш за 75 гадоў, і для вас гэта можа стаць ледзь не апошнім шанцам паразмаўляць са сведкамі тых падзей жыўцом.

Героі нашай сустрэчы — людзі, якіх у дзяцінстве адаслалі ў лагеры Маўтхаўзэн, Азарычы, Вітэн-Анэн, Дэсау і габрэйскае гета. Наведвальнікі атрымаюць магчымасць паразмаўляць з імі, задаць свае пытанні.

“Шчырыя размовы” — гэта камунікацыя ў невялікіх групах па 5–7 чалавек з першакрыніцамі інфармацыі. Наведвальнікі прыходзяць, абіраюць з прапанаванага спісу Героя, запісваюцца да яго і размаўляюць 20–30 хвілін.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве варта прайсці папярэднюю рэгістрацыю па спасылцы, бо колькасць месцаў абмежаваная: http://bit.ly/forma_reg.

Сустрэча пройдзе ў офісе МГА “Узаемапаразуменне” па адрасе г. Мінск, пр. Дзяржынскага, 80-1Н

Мерапрыемства ў ВК https://vk.com/event164890018 і ФБ https://www.facebook.com/events/1769285579781795/.

 

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: