Дзяды: маўклівае шэсце пад дажджом (шмат фота)

У Мінску прайшло традыцыйныя шэсце і мітынг. Адзінай сілай, якая арганізавана прыняла ўдзел у шэсці, акрамя КХП-БНФ, былі сябры нацыянал-анархісцкай супольнасці «Пошуг».

У акцыі прынялі ўдзел некалькі сотняў чалавек.


Збор удзельнікаў традыцыйна праходзіў каля заводу “Луч” аб 11-й. І на пачатку шэсця, і пазней з рознай інтэнсіўнасцю ліў дождж, таму, імаверна, і ўдзельнікаў сабралося не так і шмат: усяго толькі пара сотняў. Над калонай луналі бел-чырвона-белыя сцягі ды сімволіка КХП-БНФ. Цікава, што шэсце было ад пачатку маўклівым, выгукі “Жыве Беларусь” можна было пачуць толькі на ўскраінах Мінску.



Адзінай сілай, якая арганізавана прыняла ўдзел у шэсці, акрамя КХП-БНФ, былі сябры нацыянал-анархісцкай супольнасці “Пошуг”. Хлопцы ўзнялі расцяжку з антыфашыстоўскім ды антыкамуністычным пасылам. Зрэшты, ім сілавікі прыдзялілі найбольш увагі: ля расцяжкі ўвесь час ішлі людзі ў цывільным, фактычна закрываючы надпіс, пакуль актывісты не ўзнялі яе на тронкі.




На пытанні праваабаронцаў, чаму сілавікі ў штацкім замінаюць несці расцяжку, прысутнае міліцэйскае начальства паціснула плячыма: “Якія сілавікі? Гэта проста іншыя ўдзельнікі шэсця. Ніхто нікому не замінае”.



Шэсце і мітынг на працягу паловы дня ахоўвалі амапаўцы, ДАІ-шнікі, людзі ў цывільным, групы відэафіксацыі. Па вуліцах калону суправаджалі машыны хуткай дапамогі ды службы размініравання пры ўнутраных войсках.

 

Скончылася шэсце ў Курапатах прамовамі лідараў КХП-БНФ ды ўсталяваннем крыжоў. Адзін з двух прынесеных актывістамі драўляных крыжоў быў прысвечаны пакутнікам Століншчыны, загінуўшым цягам сталінскіх рэпрэсій.

Сілавікі закрываюць расцяжку "Пошугу"



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: