Шэсцьсот еўра для маладзёнаў на ўласнае падарожжа

Фундацыя Zis прапануе моладзі з усяго свету выйграць грант на 600 еўра, каб самастойна арганізаваць паездку ў замежную краіну!

Кандыдатам мусіць быць ад 16 да 20 гадоў і яны не мусяць быць студэнтамі.

Фундацыя гатовая прадставіць грант пад падарожжа, якое адпавядае наступным умовам:

  • накіравана на вывучэнне пэўнай тэмы / праблемы, абраных ўдзельнікамі
  • самастойнае падарожжа (едзеш сам)
  • выдаткі пакрываюцца толькі грантам
  • доўжыцца не менш за 4 тыдні
  • не самалётам
  • не ў месцы ўзброеных канфліктаў

У кожнага ўдзельніка будзе асабісты ментар, які дапаможа арганізаваць паездку па электроннай пошце. Пасля паездкі ўдзельнік павінен падрыхтаваць справаздачу (не менш за 8000 слоў) або дзённік сваёй паездкі на англійскай / нямецкай мове.

Падаць заяўку можна, запоўніўшы анкету на сайце да 15.02.2020

Для ўдзельнікаў любога ўзросту бацькі павінны запоўніць форму згоды.

Больш інфармацыі на сайце.

Паводле adukacya.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!