Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Шакалад і марозіва — смакі дзяцінства (+фота)

Ці любіце вы шакалад? А марозіва? А шакаладнае марозіва? Усё гэта ў вялікай колькасці чакала наведвальнікаў першага беларускага музея марозіва «Белы полюс» у Сусветны дзень шакаладу.

Водар ванілі, малака, шакаладу і яшчэ чагосьці вельмі смачнага ў кафэ-марожанае. Шакаладнае марозіва ў крохкім кубачку, якую цётачка ў кіёску накладала звычайнай сталовай лыжкай з вялікага металічнага бідону. Эскімо з вавёрачкамі на абгортцы. Усё гэта ўспаміны дзяцінства, якія адразу прыходзяць да цябе, калі заходзіш у музей марозіва.

Хай і толькі на тры месяцы, але першы і пакуль адзіны музей марозіва “Белы полюс” змог падарыць не толькі радасць дзецям, але і цудоўныя ўспаміны дарослым.

Спецыяльна да Сусветнага свята ўсіх аматараў шакаладу ў чарговы раз “Белы полюс” парадаваў сваіх гасцей крэатывам. На некалькі хвілін у музеі з'явіўся незвычайны экспанат — шакаладная карціна, якую шакалацье буціка Marie T Лідзія Смірнова стварыла на вачах наведвальнікаў.


Пасля кожны змог атрымаць кавалачак шакаладнага пано, якое, дарэчы, можа быць ужо заўтра занесена ў Кнігу рэкордаў Куфара, як найвялікшая шакаладная карціна ў Беларусі.


Дарэчы, само свята шакаладу было афіцыйна зацверджаны ў Францыі 22 гады таму і з таго часу традыцыя ладзіць у гэты дзень шакаладны баль распаўсюдзілася па ўсім свеце. І нарэшце дакацілася і да Беларусі, хай пакуль толькі і ў маштабе аднаго невялікага, але вельмі цікавага і смачнага музею.

Акрамя таго у гэты вечар можна было паўдзельнічаць у вырабе шакаладнага марозіва, якім, канечне ж, пасля гэтага маглі пачаставацца ўсе прысутныя.


Ну і, як заўсёды, кожны наведвальнік музея змог атрымаць порцыю марозіва “Белы полюс”.

На жаль, музей “Белы полюс” працуе толькі да канца ліпеня. Таму для таго, каб пазнаёміцца з гісторыяй марозіва ў Беларусі і пачаставацца смачным натуральным пламбірам засталося не шмат часу.

Чытайце таксама:
400 тон холаду: Музей марозіва ў Мінску (+фота) 
Не звычайная лядоўня, а арт-аб’ект 
У Мінску частаваліся марозівам ад Боны Сфорцы 

 

Каментаваць