Школа маладых рэфарматараў вяртаецца ў анлайн-фармаце

Школа маладых рэфарматараў пройдзе ў чарговы раз у анлайн-фармаце з 29 чэрвеня да 29 ліпеня. Арганізатары запрашаюць падаваць заяўкі на ўдзел, каб далучыцца да супольнасці маладых лідараў.



Што гэта будзе?

Гэта месяц анлайн-навучання з найлепшымі беларускімі экспертамі ды эксперткамі, якія падзеляцца тэарэтычнымі ведамі і практычнымі ўменнямі, патрэбнымі для таго, каб рабіць нашу краіну лепшай.

Вас чакаюць лекцыі, майстар-класы ды практычныя заняткі.

Каго шукаюць?


Амбітных маладых лідарак і лідараў ад 18 да 30 гадоў з дасягненнямі ў вучобе, працы ці грамадскай дзейнасці. Нам дакладна па дарозе, калі вы жадаеце паглыбіць свае веды пра рэформы і палепшыць практычныя арганізацыйныя навыкі.

Дзе падрабязнасці?


Падрабязней пра школу, фармат, праграму, трэнераў і водгукі ўдзельнікаў ды ўдзельніц мінулай школы шукайце на адмысловай старонцы.

Як трапіць?


Каб далучыцца, запоўніце анкету да 24 чэрвеня. Вынікі адбору будуць вядомы ў перыяд з 25 да 27 чэрвеня.

Засталіся пытанні: каму пісаць?


Па любых пытаннях наконт школы пішыце на электронную пошту info@newbelarus.vision з пазнакай “Школа маладых рэфарматараў”.

Паводле прэс-рэлізу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: