Школьнікам прапанавалі напісаць верш ці песню пра Лукашэнку

Беларускім школьнікам прапанавалі напісаць на беларускай ці рускай мовах верш, сачыненне ці песню пра Аляксандра Лукашэнку.

Фота прэс-службы прэзідэнта Беларусі

БРСМ праводзіць маладзёжную эстафету творчасці пад назвай “Мая Беларусь. Мая будучыня”. Адзначаецца, што тэматыка прац, прапанаваных на конкурс, “прадугледжвае глыбокае і рознапланавае раскрыццё ідэй патрыятызму, канструктыўнага і стваральнага шляху развіцця беларускага грамадства, ролі першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у станаўленні незалежнай дзяржавы, імкненне моладзі ўнесці свой унёсак у развіццё будучыні краіны”. Гэта можа быць таксама відэа, сцэнар, плакат, малюнак ці фотаздымак.

БРСМ падкрэслівае, што новы праект дае магчымасць яго ўдзельнікам “звярнуцца са сваімі думкамі, ідэямі і прапановамі” да Лукашэнкі, да органаў выканаўчай і заканадаўчай улады.

euroradio.fm

Абмеркаванне:

  • Аляксей Хадыка
  • 2017-11-25 19:05:37
Вось можна выдатна пасцябацца! Наперад, арляняты!

Каментаваць