Шматразовы чэмпіён Беларусі па тайскім боксе: «Улада страціла сувязь з рэальнасцю»

Прызёр чэмпіянатаў свету па кікбоксінгу, чэмпіён і прызёр Кубкаў свету, шматразовы чэмпіён Беларусі па тайскім боксе і кікбоксінгу Іван Ганін далучыўся да свабоднага аб'яднання спартсменаў і выказаўся наконт спынення гвалту ў дачыненні да жыхароў Беларусі з боку сілавікоў, паведамляе tut.by.

Фота з сацсетак, www.instagram.com

— На рынгу заўсёды біўся сумленна. З такімі ж падрыхтаванымі байцамі, як і я. Пасля бою заўсёды ціснуў руку суперніку, незалежна ад таго, перамог я ці прайграў. Спорт вучыць змагацца, перамагаць і прайграваць з годнасцю.

Выбары можна параўнаць са спаборніцтвам. З самага пачатку, яшчэ з перадвыбарнай кампаніі, улады вялі нячыстую "гульню". Але тое, што робяць людзі ў форме, а цяпер ужо і "ў грамадзянцы", я адмаўляюся разумець.

Нежаданне ўлады пачуць свой народ, яе няздольнасць да дыялогу кажуць пра тое, што яна страціла давер значнай часткі грамадства, страціла сувязь з рэальнасцю, і павінна скласці свае паўнамоцтвы.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: