Штаб Ціханоўскай збіраецца вярнуць нескарыстаныя грошы: «Інакш яны бяздарна сыдуць у бюджэт»

Штаб Святланы Ціханоўскай звярнуўся да тых, хто пералічваў грошы ў выбарчы фонд кандыдаткі.
Выступ Святланы Ціханоўскай у Лідзе. Фота Дзіяны Серадзюк

Выступ Святланы Ціханоўскай у Лідзе. Фота Дзіяны Серадзюк


Для выбарчага фонду кандыдата ў прэзідэнты РБ існуе абмежаванне — 9 000 базавых велічынь, гэта 243 тысячы рублёў. Менавіта такую суму кандыдат можа выдаткаваць з рахунку.

Але на рахунак Святланы Ціханоўскай паступіла нашмат больш: паводле банкаўскай выпіскі — 280 тысяч рублёў. Збор сродкаў быў прыпынены, бо трэба будзе вяртаць тое, што застанецца.

З гэтай сумы лічыцца ананімнымі каля 80 тысяч беларускіх рублёў. Гэта значыць, што не хапае даных адпраўніка. Таму штаб Ціханоўскай хоча аднавіць інфармацыю пра тых, хто пералічваў грошы: на кампанію яшчэ магчыма выдаткаваць 43 тысячы рублёў, астатнія бяздарна сыдуць у бюджэт. 

Калі вы пералічылі грошы ў выбарчы фонд Святланы Ціханоўскай і пакуль не высветлілі іх лёс, звярніцеся да кантактнай асобы штаба па гэтым пытанні: Марына, +375 29 831 9520. Напішыце ёй паведамленне ў любы мессенджэр са сваімі прозвішча, імя, і яна звяжацца з вамі і паведаміць, ці прайшоў плацёж.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: