«Шталаг 352» — лагер пад Мінскам, які пераўзышоў Бухенвальд

22 чэрвеня 1941 года пачалася вайна СССР і Германіі. Каля трох мільёнаў чырвонаармейцаў трапілі ў палон на першым яе этапе. У Масюкоўшчыне пад Мінскам месціўся адзін з найбуйнейшых лагераў — "Шталаг 352".



Распавядае экскурсавод Зміцер Марозаў:

— Першы год існавання лагера быў самым цяжкім для ваеннапалонных. Тыя, хто трапіў у лагер летам 41-га года, яны мелі самыя невялікія шанцы на тое, каб дажыць да 42-га года. Гэта былі нечалавечыя ўмовы, бо колькасць ваеннапалонных была неверагодна вялікай. Не хапала ежы, яе амаль не было, гэта была поўная антысанітарыя, гэта было нават адсутнасць памяшканняў. Тысячы чалавек знаходзіліся ў бараках, якія для гэтага не стваралася.


У Шталагу 352 у Масюкоўшчыне загінула не менш за 80 000 савецкіх ваеннапалонных і цывільных грамадзян. Для параўнання — у вядомым канцлагеры Бухенвальд загінула каля 50 000 чалавек.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: