Што адбываецца на «Беларуськіліі»?

Пакуль дакладна вядома, што да забастоўкі далучыўся Ільюшчыц Аляксандр Мікалаевіч, горнарабочы ачышчальнага забою ПДУ-7 рудніка 1РУ. Ён адмовіўся атрымліваць зменнае заданне.


Таксама сябра страйкавага камітэта ААТ "Беларуськалій" Уладзімір Логінаў звярнуўся да работнікаў прадпрыемства.

"Учора была затрыманая мая маці, — напісаў ён.  — Логінава Алена Паўлаўна, пенсіянер !!! За выказвання сваіх палітычных поглядаў. На сувязь не выходзіць. На дадзены момант, я не ведаю кім затрыманая і дзе знаходзіцца !!! Па папярэдніх дадзеных вядома тое, што ў яе заўтра суд . Яна доўгія гады працавала ў ААТ "Беларуськаліі". Паважаныя калегі !!! Колькі можна трываць гэтае бязмежжа! Калі б'юць нашых дзяцей і забіраюць нашых бацькоў!

Забастоўка гэта адзіны метад спыніць гэта гвалт і здзекі!"


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: