«Остановите — Саше надо выйти!» Што адбывалася ля БТ (фотарэпартаж)

Супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі тэрмінова выклікалі на сустрэчу са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай і прэс-сакратаром Лукашэнкі Наталляй Эйсмант.

На будынку Белтэлерадыёкампаніі вывесілі бел-чырвона-белы сцяг.

На месцы падзей наш карэспандэнт Дзіяна Серадзюк.

Люді скандуюць: "Мы хочам праўды!", "Свабоду палітвязням!", "Хлеба! Солі! Зямлі! Волі! Кроўю, потам, не быць скотам!", "Лукашенко, уході!", "Покажи Окрестіна!".


Унутр заходзіць АМАП, паведамляе карэспандэнт НЧ.

Аператары хочуць баставаць з панядзелка — заявіў адзін з іх, выйшаўшы з будынка БТ.

Народ скандуе: "Саша 3%", потым "Саша 0%", "Остановите — Саше надо выйти!", "Качанаву — у турму!""Ярмошыну ў турму!", "Караеў — трыбунал".

Людзі спяваюць "Купалінку".



Людзі крычаць: "Света — наш прэзідэнт!", патрабуюць перавыбараў і сыходу Лукашэнкі.

"Мы знаходзімся ля БТ — і ніводнай камеры БТ", — абураецца адзін з пратэстоўцаў. Народ пачынае скандаваць: "Забастоўка! Кожны дзень!"
.
Выйшлі дзве супрацоўніцы БТ, усміхаюцца пратэстоўцам, людзі вітаюць іх, крычаць "Малайцы!".

Людзі апладуюць і скандуюць назвы прадпрыемстваў, якія абвясцілі забастоўку: МТЗ, Гроднаазот, БелАЗ.

Зрэдку з будынка выходзяць супрацоўнікі. Некаторыя стараюцца хутчэй збегчы — іх натоўп праважае няўхвальным гулам. Тых, хто выказвае пратэстоўцам падтрымку, вітаюць.

Людзі скандуюць "Выходзь", але наўрад ці нехта выйдзе да пратэстоўцаў.


Але людзі ўсё роўна стаяць, свецяць ліхтарыкамі, пляскаюць у ладкі, патрабуюць праўды і трыбуналу для вінаватых у гвалце.


Абвясцілі хвіліну маўчання. Пасле яе натоўп выбухнуў воклічамі: "Не забудзем!", "Не даруем!". Пасля гэтага была зноў абвешчана хвіліна маўчання.


Выйшлі двое супрацоўнікаў. Яны мяркуюць, што АМАП зайшоў унутр дзеля іх аховы. Ці ёсць там яшчэ Качанава — яны не ведаюць. У панядзелак супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі будуць высоўваць свае патрабаванні.


Сапраўды, праз танаванае шкло бачна амапаўцаў са шчытамі ўнутры.

Людзі скандуюць: "Мы — мірны народ!"

Супрацоўнікам прапаноўваюць выйсці праз заднія хады, распавядае жанчына, якая толькі што выйшла.

Людзі пакрысе разыходзяцца, але шмат хто застаецца.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: