Што адбываецца ў мінскім аэрапорце пасля блэкаўту?

У мінскім аэрапорце ўвесь дзень 29 верасня назіраюцца перабоі з вылетам і прылётам рэйсаў. Пра гэта TUT.BY паведамляюць пасажыры, іх сябры і сваякі. Па стане на сярэдзіну нядзелі на табло вылетаў і прылётаў — дзясяткі затрыманых рэйсаў.
Як паведамілі TUT.BY у прэс-службе аэрапорта, пасля чатырохгадзіннага блэкаута 29 верасня «ўсе службы аэрапорта працуюць у штатным рэжыме, усе ранішнія затрыманыя рэйсы па стане на 11.30 адпраўленыя».

Чаму па стане на 14.00 у мінскім аэрапорце затрыманы вылеты і прылёты дзясяткаў рэйсаў, нам патлумачыць не змаглі.

Паводле інфармацыі онлайн-табло аэрапорта, затрымкі вылетаў і прылётаў складаюць ад 40 хвілін да 3-3,5 гадзіны.

Нагадаем, раніцай 29 верасня ў Нацыянальным аэрапорце Мінск былі зафіксаваныя збоі ў падачы электраэнергіі — аэрапорт быў без святла амаль 4 гадзіны.

Падобная сітуацыя ўжо адбывалася ў аэрапорце два тыдні таму — 13 верасня. Каля 22.05 знікла святло, прыкладна 45 хвілін жыццядзейнасць аэрапорта падтрымлівалася пры дапамозе аўтаномных крыніц сілкавання і аварыйных крыніц асвятлення. Тады затрымаліся каля 5 рэйсаў, якія выляталі з Мінска. У сярэднім час затрымкі склала 30 хвілін.

У папярэднім выпадку праблемы з электраэнергіяй, па словах энергетыкаў, таксама былі менавіта на баку аэрапорта.

Інфармацыя для пасажыраў

Памятайце, што праз дзве гадзіны затрымкі рэйса пасажыр мае права на ахаладжальныя напоі і халодныя закускі. Раз у тры-чатыры гадзіны авіякампанія павінна прадастаўляць напоі і харчаванне. Праз чатыры гадзіны затрымкі вы маеце права на гарачае харчаванне. Перавозчык павінен даць пасажыру магчымасць зрабіць два тэлефонных званка або адправіць e-mail. Калі вы падарожнічаеце з дзіцем не старэйшым за сем гадоў, вам павінны даць пакой маці і дзіцяці. Калі наступны рэйс трэба чакаць восем гадзін днём і шэсць гадзін ноччу, вас павінны размясціць у гатэлі і даставіць туды і назад, — патлумачыў TUT.BY раней кіраўнік праекта Helpavia.com Сяргей Гоцін. — У Беларусі і ў краінах ЕС, напрыклад, такія правілы працуюць і для чартараў, і для рэгулярных рэйсаў, незалежна ад прычыны затрымкі рэйса.

 Спраўджвайце інфармацыю з онлайн-табло вылетаў і прылётаў перад тым, як выязджаць у аэрапорт.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: